BE RU EN

Кітай пачаў пастаўкі яблыкаў у Расею і Беларусь

  • 17.02.2018, 21:36

Першая партыя грузу ўжо накіраваная.

Кітайскія вытворцы садавіны пачалі пастаўкі яблыкаў у Расею і Беларусь, паведамляе ТАСС.

Новы чыгуначны грузавы маршрут, адкрыты паміж горадам Ліньі (усходняя правінцыя Шаньдун) і Менскам пачаў функцыянаваць. Першая партыя грузу з 26 тон яблыкаў і 26 тон часнаку ўжо накіраваная ў Расею і Беларусь.

Раней Кітай не меў магчымасці ажыццяўляць экспарт яблыкаў у Беларусь. Сюды паступалі толькі грушы і часнок. Транспартаванне яблыкаў морам займала занадта шмат часу і істотна павялічвала лагістычныя выдаткі.

Грузавы чыгуначны маршрут паміж Ліньі і Менскам быў адкрыты 26 студзеня 2018 года. Яго агульная працягласць складае блізу 10 тысяч кіламетраў, а час у дарозе - 16 дзён. Грузавыя перавозкі марскім шляхам займаюць на 30 дзён больш.

Апошнія навіны