У Берасці з'явяцца ўказальнікі на кітайскай мове?
- 3.02.2018, 10:58
Прэм'ер Кабякоў высунуў прапанову абвясціць 2018 год «Годам турызму Беларусі ў Кітаі».
У сувязі з гэтым у Берасці ўзнікае неабходнасць адаптаваць гарадскую турыстычную інфраструктуру для прыёму турыстаў з Паднябеснай. Ужо сёння для прыёму кітайскіх турыстаў аддзел адукацыі, спорту і турызму Берасцейскага гарвыканкама сумесна з суб'ектамі туріндустрыі горада распрацоўвае адмысловы «План мерапрыемстваў», піша «Вечерний Брест».
Асноўнымі напрамкамі гэтага дакумента з'яўляюцца павелічэнне колькасці гідаў-перакладчыкаў для кітайскіх тургруп, выданне рэкламна-інфармацыйных матэрыялаў аб нашай краіне і горадзе на кітайскай мове, устаноўка элементаў навігацыі на кітайскай мове на асноўных тураб'ектах, пашырэнне сеткі аб'ектаў грамадскага харчавання, арыентаваных на кітайскую і ўсходнюю кухню.