BE RU EN

У Баранавічах бацюшку з РФ аштрафавалі амаль на €4 тысячы

  • 9.02.2018, 21:25

На яго аўтамабілі «віселі» 14 парушэнняў аплаты BelToll.

Ігумен мужчынскага манастыра ў Пскоўскай вобласці ў сакавіку 2017 года заехаў у Беларусь на «Газэлі». Ён вёз гуманітарную дапамогу для адной з цэркваў у Бярозе на аўтамабілі, які належаў яго прыходу.

Дагэтуль на гэтым аўто ўжо не раз у Беларусь заязджалі іншыя святары, але, відавочна, яны не ведалі пра сістэму платных дарог. Штрафы за нявыплату давялося аплачваць ігумену манастыра.

- Калі бацюшку спынілі на трасе каля кавярні «Стары сябар», ён жахнуўся ад сумы аплаты - такіх грошай у яго з сабой не было. На трасе бацюшка пачаў хрысціцца і маліцца, каб яго адпусцілі. Але аўтамабіль усё ж паставілі на штрафстаянку, - паведаміў газеце Intex-Press Аляксандр Булыга.

Амаль праз месяц ігумен вярнуўся ў Баранавічы на цягніку за парафіяльным аўтамабілем.

- Ён прыехаў у расе і з цэлым чамаданам наяўных еўраў. Чые гэта грошы - яго асабістыя або прыходу, мы не ведаем. Бацюшка «выкупіў» машыну, заплаціў за парушэнні і ў той жа дзень з'ехаў у Расею, - распавёў Аляксандр Булыга.

Апошнія навіны