BE RU EN

Сіноптыкі: Заўтра будзе да +14°С

  • 12.03.2018, 21:56

Чакаюцца ападкі.

13 сакавіка надвор'е Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты. Чакаецца перавага хмарнага надвор'я, паведамляе pogoda.by.

На большай частцы тэрыторыі ападкі, у асноўным дождж. Месцамі слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны панізіцца да 0.. +6°С, у другой палове дня падвысіцца да +2.. +8°С, на паўднёвым захадзе да +9.. +14°С. Атмасферны ціск уначы будзе слаба падаць, удзень істотна не зменіцца.

Апошнія навіны