Авіякампанія S7 запускае наўпроставыя рэйсы з Гомеля ў Маскву
- 31.03.2018, 17:10
Палёты будуць ажыццяўляцца тройчы на тыдзень па серадах, пятніцах і нядзелях.
Расейская авіякампанія S7 з 1 чэрвеня адкрывае наўпроставыя рэйсы з Гомеля ў Маскву. Як паведамляе сайт vandrouki.by, палёты будуць ажыццяўляцца тройчы на тыдзень па серадах, пятніцах і нядзелях.
Адлёт з Гомеля - а 12.05, а прыбыццё ў Маскву - а 13.35. Такім чынам, дабрацца да раейскай сталіцы самалётам можна будзе за паўтары гадзіны. З Масквы самалёт выялятацьме а 9.55 і прыбываць у Гомель аб 11.20.
На сёння ў продажы ўжо ёсць квіткі на розныя даты з чэрвеня да кастрычніка, кошты пачынаюцца ад 116 еўраў у абодва бакі з ручной паклажай. Калі ёсць багаж, то квіток каштуе на 50 еўраў даражэй.
Афіцыйнага паведамлення аб рэйсах S7 у Беларусь пакуль не было.