Відэафакт: Азаранка рыхтуецца да вяртання ў WTA-тур
- 6.03.2018, 21:43
«Твітэр» WTA апублікаваў невялікі відэаролік з беларускай тэнісісткай.
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая не брала ўдзел у турнірах з лета 2017 года, рыхтуецца да вяртання ў тур, трэніруючыся на кортах «Paribas Open» у Індыян-Уэлсе.
«Твітэр» WTA апублікаваў невялікі відэаролік з Азаранкай.
Нагадаем, што экс-першая ракетка свету атрымала ад арганізатараў турніру ў Індыян-Уэлсе «ўайлд кард». Паводле лёсавання, у першым коле Вікторыя згуляе з брытанкай Хізэр Уотсан (70, WTA).