Гордзі Дуаер: Менскае «Дынама» будуецца па цаглінках
- 11.04.2018, 21:48
Галоўны трэнер менскага «Дынама» Гордзі Дуаер распавёў пра перспектывы «зуброў».
- Ці ёсць бачанне, якім будзе ліміт на легіянераў у клубе ў наступным сезоне?
- Наша мэта - развіваць сваіх гульцоў і дапамагаць нацыянальнай камандзе. Мы хочам, каб найлепшыя беларускія хакеісты гулялі ў нас. Гэты сезон стаў пераходным для клуба, і калі раней у складзе было дастаткова легіянераў, то цяпер іх становіцца менш. Такая сітуацыя дадала адказнасці мясцовым хакеістам. Вазьміце хоць бы Ягора Шаранговіча, ён правёў нядрэнны для маладога хлопца год. Відавочна, што структура ў наступным сезоне будзе падобнай, наша каманда будуецца па цаглінках.
- Галкіпер Юнас Энрот стаў важнай часткай года для «Дынама» сёлета.
- Ён быў бездакорны. Мы спадзяемся, што Юнас застанецца ў нашай камандзе. Энрот - важны гулец для ўсёй лігі ў цэлым, ён вядомы і папулярны, - прыводзіць словы настаўніка афіцыйны сайт КХЛ.