Сотні людзей у Лондане патрабуюць другога рэферэндуму па «брэксіту»
- 15.04.2018, 21:10
Брытанія фармальна перастане быць сябрам Еўразвязу ў сакавіку 2019 года.
Вядомыя брытанскія акторы, бізнэсоўцы і палітыкі, уключаючы дзейных дэпутатаў парламента, пачалі кампанію за правядзенне "народнага рэферэндуму" з нагоды выхаду Брытаніі з Еўразвязу паводле вынікаў перамоў Лондана з Брусэлем, паведамляе расейская служба BBC.
Першая акцыя кампаніі прайшла ў нядзелю, 15 красавіка, у лонданскім раёне Камдэн у паўночнай частцы горада. На яе прыйшлі прыкладна 1200 чалавек.
Рух "Народнае галасаванне" (People's Vote) мае намер аб'яднаць групы, настроеныя супраць "брэксіта".
Актор Патрык Сцюарт, які падтрымлівае кампанію, сказаў, што калі народ прагаласуе супраць [дасягнутага з Брусэлем] пагаднення па выхадзе, Брытанія "проста застанецца" ў ЕЗ.
І кансерватары, і лейбарысты раней выключалі магчымасць другога рэферэндуму.
У чэрвені 2016 года 51,9% брытанцаў на рэферэндуме прагаласавалі за выхад з ЕЗ, 48,1% - супраць.
Брытанія фармальна перастане быць сябрам Еўразвязу ў сакавіку 2019 года, і бакі спадзяюцца дасягнуць пагаднення да кастрычніка, каб у еўрапейскага і брытанскага парламентаў было дастаткова часу для яго ратыфікацыі.
Сэр Патрык сказаў у эфіры шоў Эндру Мара на Бі-бі-сі, што ўмовы "брэксіта" аказаліся "зусім не падобныя" на тое, як іх прадстаўлялі [прыхільнікі "брэксіта"] напярэдадні рэферэндуму.
Кампанія "Народнае галасаванне" намагае, што апошняе слова з "брэксіту" павінна быць за насельніцтвам, а не сябрамі парламента.
Са слоў Патрыка Сцюарта, яго жаданне застацца ў ЕЗ было прадыктаванае "гісторыяй і эмоцыямі".
"Я дзіця вайны і рос, калі справы ў свеце ішлі не занадта добра. І дзень, калі мы далучыліся [да Еўразвязу], быў адным з самых хвалюючых ў маім дарослым жыцці", - сказаў 77-гадовы актор.
Таксама ўдзельнічаў у шоў Эндру Мара брытанскі міністр замежных спраў Барыс Джонсан, які ўзначальваў кампанію за "брэксіт", адказаў на заклікі да другога рэферэндуму тым, што народнае галасаванне ўжо адбылося: "Яны [брытанцы] з прыкметнай перавагай прагаласавалі за тое, каб выйсці з ЕЗ. Цяпер мы спрабуем выканаць волю народа".
Джонсан адказаў на заўвагі Патрыка Сцюарта, які выканаў ролю капітана Жана-Люка Пікара ў фільме "Зорны шлях: Наступнае пакаленне".
"Я думаю, мы атрымаем выдатны вынік і не толькі зможам заключыць гіганцкае пагадненне аб свабодным гандлі з нашымі сябрамі і партнёрамі па той бок праліва [Ла-Манш], але і зможам смела адправіцца ў месцы, якім, не надавалі ўвагі апошнія пяць гадоў".