Лета пракралася ў сталіцу: фотарэпартаж з сонечнага Менска
- 30.04.2018, 21:12
Усмешлівыя беларусы павесілі ў шафы курткі і выйшлі святкаваць жыццё.
На вялікіх травеньскіх выходных здарыўся яшчэ адзін бонус для стомленага ад бясконцых працоўных субот рабацягі: у горад нясмела пастукала лета. На вуліцах сонца, усмешлівыя беларусы павесілі ў шафы курткі і выйшлі святкаваць жыццё. «Онлайнер» паказвае фотарэпартаж з нязвыкла маляўнічага Менска прама цяпер.
Апошні дзень красавіка. Тэрмометр імкнецца кудысьці за адзнаку 25 градусаў. Мянчук нясмела выглядае ў акно і потым ужо крыху смялей выходзіць на вуліцу. Без курткі! Горад, які з раніцы паліў дожджык, сагрэўся цёплым вясновым сонцам і страпянуўся. За гэтыя тры дні заквітнеюць дрэвы і людзі, пануры беларус стане крыху больш усмешлівым і махне рукой на хатнія справы - трэба лавіць момант!