Фотафакт: Прыпяць выйшла з берагоў
- 8.04.2018, 14:59
У Гомельскай вобласці паводка затапіла 95 падворкаў.
МНС зафіксавалі 95 падтапленняў падворкаў паводкавымі водамі. Акрамя гэтага паводка затапіла 8 участкаў дарог, 16 падвалаў жылых дамоў і 64 гаспадарчыя пабудовы.
Адталыя воды затапілі 16 падворкаў, 13 гаспадарчых пабудоў, 3 склепы жылых дамоў і 1 ўчастак дарогі.
Прыпяць, якая выйшла з берагоў, затапіла падворак у Петрыкаўскім і Мазырскім раёнах. Не мінуў падтаплення і Добруш. Там паводка затапіла 63 гаспадарчыя пабудовы, 16 скляпоў і 47 падворкаў.