BE RU EN

Фотафакт: Як міліцыя і бюджэтнікі адмываюць стадыён «Дынама» перад адкрыццём

  • 16.06.2018, 20:29

Адмываць стадыён сагналі выхавальнікаў, студэнтаў і курсантаў МУС.

Пасля шасці гадоў рэканструкцыі ў чацвер, 21 чэрвеня, адкрыецца менскі стадыён «Дынама», піша tut.by.

Напярэдадні адмываць спартыўны аб'ект ад будаўнічага пылу сагналі выхавальнікаў, навучэнцаў каледжаў і курсантаў МУС.

Дырэктар стадыёна Васіль Аляксеенка кажа, што сам звярнуўся па дапамогу ў галоўнае ўпраўленне спорту і турызму Менгарвыканкама і МУС, бо сваімі сіламі зрабіць генеральную ўборку «Дынама» да адкрыцця не паспявае.

Памочнікаў папрасілі памыць 22 тысячы крэслаў і перанесці частку мэблі. Гэтую працу яны павінны скончыць да пачатку наступнага тыдня.

Астатнімі пытаннямі уборкі на стадыёне займаюцца клінінгавыя кампаніі.

Апошнія навіны