BE RU EN

У Беларусі вырасла колькасць тых, хто жыве на $50 у месяц і менш

  • 27.06.2018, 20:28

Больш за ўсё тых, хто штомесяц мае такую невялікую суму, пражывае ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях.

У Беларусі, паводле афіцыйнай статыстыкі, скарачаецца колькасць людзей, якія жывуць за мяжой беднасці - яны штомесяц маюць суму меншую за бюджэт пражытачнага мінімуму (203,4 рубля ў першым квартале гэтага года). Пры гэтым вырасла колькасць тых, хто валодае паловай гэтай сумы і менш. Tut.by паглядзеў, у якім рэгіёне больш за ўсё людзей, якія жывуць на палову БПМ (101,7 рубля) і менш.

На канец сакавіка ў Беларусі пражывала 9 мільёнаў 484,3 тысячы чалавек. За рысай беднасці ў першым квартале гэтага года знаходзілася 5,6% насельніцтва, або блізу 531 тысячы чалавек. Годам раней - 5,8%, або блізу 551 тысячы чалавек.

І калі ў цэлым колькасць беднякоў за год скарацілася, то колькасць тых, хто штомесяц мае суму ў палову БПМ і менш, павялічылася: з 0,2%, або блізу 19 тысяч чалавек, у першым квартале мінулага года да 0,3%, або блізу 28,5 тысячы чалавек, сёлета.

Тых, хто жыве на палову БПМ і менш, паводле афіцыйнай статыстыкі, няма ў Менску і дзвюх абласцях - Гарадзенскай і Берасцейскай. Больш жа за ўсё тых, хто штомесяц мае такую невялікай сумай, пражывае ў Гомельскай - 1,1% насельніцтва, або амаль 15,6 тысячы чалавек, а таксама ў Магілёўскай - 0,4%, або 6,3 тысячы чалавек.

Среднедушевые располагаемые ресурсы по регионам в январе-марте 2018 года, в %

Регион всего за чертой бедности из них меньше половины БПМ из них от половины до полного БПМ
Гомельская область 8,1 1,1 6,9
Гродненская 4,9 0 4,9
Могилевская 7,5 0,6 6,9
Минск 1,5 0 1,5
Минская 5,3 0,2 5,1
Брестская 8,4 0 8,4
Витебская 7,1 0,4 6,7
по стране 5,9 0,3 5,6

Апошнія навіны