Берасцейскае «Дынама» разграміла «Гомель»
- 30.06.2018, 10:37
Джоэл Фамее зрабіў хет-трык.
У паядынку 14-га тура чэмпіянату краіны ў футболе берасцейскія дынамаўцы на выездзе не пакінулі каменя на камені ад «Гомеля» - 6:0. Нападнік гасцей Джоэл Фамее адзначыўся хет-трыкам, піша Прессбол.
Адзначым, «Дынама» забівае, прынамсі, пяць мячоў у другім матчы запар.
ГОМЕЛЬ - ДЫНАМА БЕРАСЦЕ - 0:6
Гомель. 29 чэрвеня. Стадыён «Цэнтральны». 20.45.
Суддзі - С.Цынкевіч (Асіповічы), В.Малюцін, Я.Раманаў (абодва - Магілёў).
ГОМЕЛЬ: Дудар - Конан, Юдзянкоў, Каршакевіч, Айдаў (к) (Ражкоў, 57), Цярэшчанка - Даа, Філімонаў (Жосткін, 52), Бацішчаў, Шрамчэнка - Цяслюк.
Запасныя: Кавалёў, Штыгель, Мілеўскі.
ДЫНАМА Бр: Гутар - Вераціла, Каргас, Гаўрылавіч (к), Залескі - Асучукву, Філіпавіч (Лебедзеў, 64) - Савіцкі, Мілеўскі (Прамудраў, 79), Юзэпчук - Фамее (Кірыленка, 70).
Запасныя: Паўлючэнка, Вітус, Сядзько.
Галы: 0:1 - Савіцкі (1). 0:2 - Фамее (29). 0:3 - Фамее (52). 0:4 - Фамее (60). 0:5 - Юзэпчук (63). 0:6 - Савіцкі (80).
Папярэджанні: Конан (35), Філіпавіч (52), Ражкоў (89), Жосткін (90).