BE RU EN

Былога прэзідэнта Арменіі абвінавацілі ў зрынанні канстытуцыйнага ладу

  • 26.07.2018, 21:37

Справа ў дачыненні да экс-прэзідэнта Арменіі пачалася з прыходам да ўлады Нікола Пашыняна.

Спецыяльная следчая служба Арменіі выставіла былому прэзідэнту краіны Робэрту Качарану абвінавачванні ў зрынані канстытуцыйнага ладу ў 2008 годзе, піша «Медуза».

Сам Качаран выказаў упэўненасць, што вылучаныя абвінавачванні - «гэта вендэта і палітычны пераслед».

«Былы прэзідэнт Робэрт Качаран абвінавачваецца ў тым, што з групай людзей зрынуў канстытуцыйны парадак у краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў 2008 года. Спецыяльная следчая служба звярнулася ў суд для выбару арышту ў якасці меры стрымання ў дачыненні да Качарана», - гаворыцца ў заяве.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2008 годзе, перамогу ў якіх атрымаў Серж Саргсян, прыхільнікі яго апанента Лявона Тэр-Петрасяна выйшлі на вуліцы з патрабаваннем перагляду вынікаў галасавання. Качаран, які займаў на той час пасаду прэзідэнта, увёў у краіне надзвычайнае становішча, і дэманстрацыі былі разагнаныя: падчас сутыкненняў загінулі двое паліцэйскіх і восем пратэстоўцаў, дзесяткі атрымалі раны.

Апошнія навіны