Андрэй Стрыжак: Людзі ўсё адно прыйдуць падтрымаць прафзвяз РЭП
- 29.07.2018, 20:58
Нягледзячы на ўсе процідзеянні ўладаў.
Прэс-сакратарка Вярхоўнага суда Юлія Ляскова заявіла ў Фэйсбуку, што, магчыма, на працэс паводле Справы прафзвязаў змогуць патрапіць не ўсё:
Сайт praca-by.info папрасіў пракаментаваць гэта Андрэя Стрыжака, намесніка старшыні Гомельскага прафкама РЭП:
- Гэтае выказванне азначае наступнае: суд, ведаючы, што на працэс прыйдзе шмат людзей, не збіраецца даваць вялікую залу.
Ні ў нацыянальным, ні ў міжнародным заканадаўстве не напісана, што памеры залы могуць быць падставай для ператварэння адкрытага працэсу ў закрыты. А як інакш назваць працэс, на які не могуць патрапіць слухачы?
У Менску ёсць шмат пляцовак, здольных змясціць не адну сотню чалавек, а ў суда ёсць усе падставы, каб правесці выязное пасяджэнне паводле рэзананснай справы. Гэта гарантавала б і «бяспеку», і «належны парадак» у судовым пасяджэнні, пра які так турбуецца суд.
Як праваабаронца, кіраўнік рэгіянальнага прадстаўніцтва ПЦ «Вясна», я ацэньваю дзеянні суда як абмежаванне права на справядлівае судовае разбіральніцтва.
Незалежна ад таго, якую залу выдзеліць суд, людзі ўсё адно прыйдуць падтрымаць прафзвяз РЭП.