«Нёман» перамог у першым матчы хакейнай Лігі чэмпіёнаў
- 31.08.2018, 21:55
У стартавым матчы гарадзенцы перамаглі чэшскую «Камету» - 4:2.
Гарадзенскі «Нёман» падолеў чэшскую «Камету» на старце групавога раўнда хакейнай Лігі чэмпіёнаў з лікам 4:2, паведамляе pressball.by.
Нёман - Камета Брно - 4:2
Шайбы: 1:0 - Смуроў (Савінаў, Варывончык, 10.02). 2:0 - Елісеенка (24.01). 2:1 - Грушка (Горкі, Кашпар, 27.59). 2:2 - Штэнцал (Стронджала, 30.00). 3:2 - Смуроў (Савінаў, 38.04). 4:2 - Ал.Маляўко (Смуроў, 43.34).