BE RU EN

Берасцейскі вакзал назвалі найлепшым у краіне

  • 1.09.2018, 15:01

Беларуская чыгунка падвяла вынікі штогадовага агляду.

Пра гэта паведаміла прэс-служба БЧ. У традыцыйным конкурсе, які праходзіць з 2001 года, прадстаўнікі чыгункі ацэньваюць санітарны стан і добраўпарадкаванне вакзалаў. Яны разбітыя на некалькі катэгорый: пазакласныя вакзалы (у якія ўваходзіць і Брэст-Цэнтральны), а таксама вакзалы I, II і III класаў.

Перамагчы ў пазакласнай заліку – гэта як перамагчы ў абсалютным. І гэтая перамога сёлета дасталася менавіта Берасцю, які абышоў Менск-Пасажырскі. «Вакзал станцыі Брэст-Цэнтральны ўваходзіць у лік помнікаў архітэктуры Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца дзейным “музеем мармуру пад адкрытым небам”. Унікальнае збудаванне вакзала гарманічна ўпісваецца ў стыль сучаснага горада. Чыгуначны вакзал Берасця –адзін з найстарэйшых у Беларусі. Гэта – брама краіны ў Еўропу. У траўні сёлета вакзалу споўнілася 132 гады. У сярэднім кожны месяц ягонымі паслугамі карыстаюцца блізу 300 тысячаў пасажыраў», – адзначылі ў БЧ.

Апошнія навіны