BE RU EN

Каля Офіса прэзідэнта Украіны праходзіць акцыя «Не капітуляцыі»

  • 1.10.2019, 21:25

Падставай да акцыі стала падпісанне ўкраінскай дэлегацыяй на перамовах у Менску «формулы Штайнмаера».

Актывісты нацыяналістычных партый і арганізацый ўвечары 1 кастрычніка сабраліся на акцыю «Не капітуляцыі», якая праходзіць каля Офіса прэзідэнта Украіны на вуліцы Банкавая ў Кіеве. Трансляцыю вядзе тэлеканал «Наш».

Падставай да акцыі стала падпісанне ўкраінскай дэлегацыяй на перамовах у Менску «формулы Штайнмаера», якая вызначае ўмовы правядзення мясцовых выбараў у асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей.

Апошнія навіны