ЗША павіншавалі Украіну з пастановай Міжнароднага суда
- 9.11.2019, 21:30
Расея мае быць прыцягнутая да адказнасці за свае дзеянні.
8 лістапада Міжнародны суд ААН прызнаў наяўнасць сваёй юрысдыкцыі разглядаць пазоў Украіны супраць Расеі.
ЗША вітаюць пастанову Міжнароднага суда ААН аб прызнанні юрысдыкцыі ў справе Украіны супраць Расеі.
Пра гэта паведамляе прэс-служба амбасады ЗША ў Украіне, піша «Новое время».
«Мы вітаем Украіну з пастановай Міжнароднага суда аб прызнанні сваёй юрысдыкцыі ў справе Украіна супраць Расеі. Гэта важны крок у абароне суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і дэмакратыі Украіны ды прыцягненні Расеі да адказнасці за свае дзеянні», - гаворыцца ў паведамленні.
У пятніцу, 8 лістапада, Міжнародны суд ААН прызнаў наяўнасць сваёй юрысдыкцыі разглядаць пазоў Украіны супраць Расеі.
3 чэрвеня ў Міжнародным судзе ААН у Гаазе пачаліся вусныя слуханні ў справе Украіны супраць Расеі.
Кіеў абвінавачвае Маскву ў парушэнні Міжнароднай канвенцыі аб барацьбе з фінансаваннем тэрарызму ў сувязі расейскай агрэсіяй на Данбасе. І ў парушэнні Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі праз пераслед крымска-татарскіх актывістаў на акупаванай РФ паўвыспе Крыме.