ЗША заявілі пра прысутнасць «ПВК Вагнер» у Афрыцы
- 7.02.2019, 21:50
ЗША налічылі ў Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы 175 інструктараў «ПВК Вагнер».
Камандуючы сіламі ЗША ў Афрыцы генерал Томас Вальдхаузер выказаў асцярогі ў сувязі з прысутнасцю РФ на афрыканскім кантыненце, у тым ліку праз прыватныя вайсковыя кампаніі. Пра гэта паведамляе rbc.ua, спасылаючыся на яго заяву на слуханнях у камітэце Сената ЗША пра справу ўзброеных сіл.
«Я хацеў бы адзначыць, што ў «групу Вагнера» ў Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы цяпер 175 інструктараў, і некаторыя з іх маюць доступ у кабінет прэзідэнта (ЦАР)», - сказаў ён.
Вальдхаузер выказаў асцярогі, што падобны сцэнар узмацнення расейскай прысутнасці можа ў далейшым быць выкарыстаны і для іншых афрыканскіх краін.
Нагадаем, Служба бяспекі Украіны абнародавала матэрыялы, якія сведчаць, што расейскія найміты ўзбраенне дастаўляюць у Судан і іншыя краіны рэгіёну непасрэдна авіяцыяй Міністэрства абароны РФ на замову ТАА «М Інвест» - камерцыйнай структуры «кухара Пуціна» Яўгена Прыгожына.
У СБУ заявілі, што пасажырамі лётнага атрада Мінабароны ў Афрыку аказаліся супрацоўнікі пазаштатнага падраздзялення Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генштаба Узброеных сіл Расеі «ПВК Вагнера». Са жніўня да снежня 2018 годзе ў Судан, ЦАР і іншыя афрыканскія краіны на ратацыйнай аснове было перапраўлена больш за тысячу чалавек, звесткамі якіх валодае СБУ.