Болтан: Расеі яшчэ не позна прызнаць Гуайдо прэзідэнтам Венесуэлы
- 8.02.2019, 21:25
Дарадца прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы заклікаў РФ далучыцца да супольнасці адказных нацый.
Дарадца прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Джон Болтан заявіў, што Расеі і іншым краінам яшчэ не позна прызнаць лідара апазіцыі Венесуэлы Хуана Гуайдо ў якасці прэзідэнта краіны.
«Падваенне дрэннай стаўкі не робіць яе добрай. У Расеі і іншых краін яшчэ ёсць час далучыцца да супольнасці адказных нацый у прызнанні Гуайдо, Нацыянальнага сходу і шляхі да свабоды і росквіту Венесуэлы», - напісаў Болтан у Twitter.