BE RU EN

Прывід Майдана блукае па Расеі

  • 1.06.2019, 21:19

На прыкладзе ўкраінцаў расейцы пераканаліся, што можна і варта змагацца за свае правы.

Беспрэцэдэнтная сваімі маштабамі антыўкраінская прапаганда ў РФ дала нечакана супрацьлеглы вынік. У расейцаў сфармавалася звычка не проста цікавіцца, але і жыць іх жыццём. Негатыўны фармат успрымання ўкраінскіх спроб пабудаваць дэмакратыю, вядома, захоўваецца.

Пра гэта ў сваім артыкуле для zn.ua піша Ірына Паўленка, кандыдатка гістарычных навук, загадчыца аддзела развіцця палітычнай сістэмы Нацыянальнага інстытута стратэгічных даследаванняў. Паводле ейных слоў, тут прапаганда дасягнула свайго выніку.

"Але разам з тым звычка жыць чужым жыццём адыграла злы жарт з расейцамі. У іх свядомасць трывала ўвайшлі вобразы грамадзянскага процідзеяння "гаспадарам жыцця" - чыноўнікам і алігархам. На досведзе Украіны яны авалодалі тэхнікай мірнага грамадзянскага супраціву. На нашым прыкладзе яны пераканаліся, што можна і варта змагацца за свае правы", - падкрэслівае экспэртка.

Апошнія навіны