BE RU EN

Дональд Трамп: Не дапусцім, каб Тэгеран стаў уладальнікам ядзернай зброі

  • 22.06.2019, 20:42

ЗША рыхтуюць новыя санкцыі ў дачыненні да Ірана.

ЗША маюць намер ўвесці дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Ірана. Вашынгтон не дапусціць, каб Ісламская Рэспубліка стала ўладальніцай ядзернай зброі, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ў суботу, 22 чэрвеня. Са слоў кіраўніка дзяржавы, вайсковае развязанне сітуацыі, якая склалася знаходзіцца сярод магчымых варыянтаў, паведамляе "Нямецкая хваля".

ЗША ўзмацнілі вайсковую прысутнасць на Блізкім Усходзе

Канфлікт паміж Тэгеранам і Вашынгтонам абвастрыўся пасля таго, як Іран адмовіўся выконваць частку абавязанняў у рамках Супольнага ўсёабдымнага плана дзеянняў (СУПД), з якога ЗША выйшлі ў аднабаковым парадку ў траўні 2018 года. У адказ на гэта Вашынгтон зрабіў больш жорсткімі санкцыі ў дачыненні да Ісламскай Рэспублікі і накіраваў у рэгіён амерыканскія вайсковыя караблі і стратэгічныя бамбавікі.

У апошнія дні пагроза вайсковага канфлікту ў рэгіёне ўзмацнілася праз меркаваныя напады на два нафтавыя танкеры ў Аманскай пратоцы, якія адбыліся 13 чэрвеня. Вашынгтон абвінаваціў у нападзе Тэгеран. У адміністрацыі ЗША заявілі, што на корпусе аднаго з пацярпелых караблёў выяўлена выбуховае прыстасаванне, як мяркуецца магнітная міна. Каля месяца таму аналагічная прылада выкарыстоўвалася пры нападзе на танкеры ля берагоў ААЭ.

Пазней Іран збіў, з амерыканскіх звестак, у міжнароднай паветранай прасторы над Армузскай пратокай амерыканскі беспілотны лятальны апарат тыпу Navy MQ-4C Triton. У Вашынгтоне кажуць, што ў гэты дзень амерыканскія самалёты не заляталі ў паветраную прастору Ірана. У сваю чаргу, Тэгеран сцвярджае, што валодае "дакладнымі довадамі" парушэння беспілотнікамі паветранай мяжы краіны. ЗША былі гатовыя нанесці вайсковы ўдар па Іране за збіты робат, аднак у апошнія хвіліны Дональд Трамп яго скасаваў.

Апошнія навіны