BE RU EN

Паводка прынесла ў Столінскі раён украінскіх сазанаў да 10 кг вагой

  • 8.06.2019, 21:05

У апошні час на Століншчыне толькі і гутарак, што пра сазанаў.

На Століншчыне на плыткаводдзі заўважаныя сазаны вагай 5-10 кілаграмаў. Рыба на Палессі прыбыла з Украіны, паведамляе «Медыя-Палессе».

Апошнім часам на Століншчыне толькі і гутарак, што пра сазанаў. Са слоў рыбакоў, пасля таго як ва Украіне выпалі моцныя ападкі, у тамтэйшых вадаёмах значна павысіўся ўзровень вады. У адным з украінскіх рыбгасаў не вытрымала ахоўная дамба - і рыба праз утвораны пралом сышла ў раку, а адтуль з паводкай прыйшла і ў Столінскі раён.

У сазанаў цяпер акурат перыяд нерасту. Буйных асобін вагой 5-10 кілаграмаў можна ўбачыць у пойме ракі Гарынь.

Жыхары вёскі Рубель запэўніваюць, што бачылі сазанаў нават на залітай вадой грунтавой дарозе паміж населенымі пунктамі Беражное і Рубель.

ТУТ БАЧЫЛІ БУЙНЫХ САЗАНАЎ

Апошнія навіны