Міжпарламенцкая асамблея Украіна-Польшча-Літва стварыла новы камітэт
- 8.06.2019, 21:48
Пастанову аб стварэнні камітэта ў пытаннях бяспекі была прынятая аднагалосна ў Кіеве.
Міжпарламенцкая асамблея Украіна-Польшча-Літва на X сесіі ў Кіеве стварыла яшчэ адзін камітэт у рамках МПА – аб пытаннях супрацоўніцтва ў сферы бяспекі.
Адпаведная пастанова была прынятая аднагалосна, паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на прэс-службу апарата Вярхоўнай Рады.
Старшыня Вярхоўнай рады Андрэй Парубій адзначыў, што стварэнне новага камітэта дазволіць больш эфектыўна адказваць на супольныя выклікі, якія стаяць перад Украінай, Польшчай і Літвой.
"Уласна, наяўнасць Камітэта бяспекі дазволіць і нашым дэпутатам, і нашым парламентам паміж сабой каардынаваць нашы дзеянні ў шырокім пытанні бяспекі", - сказаў Парубій.
Паводле ягоных слоў, гэта тычыцца не толькі мілітарнай бяспекі.
"Гэта тычыцца і бяспекі інфармацыйнай і кібербяспекі, і гуманітарнай бяспекі, і энэргетычнай бяспекі. Каардынацыя і спалучэнне нашых намаганняў у гэтым кірунку, выпрацоўка агульнай стратэгіі - вельмі важныя для нашай супольнай працы. Таму было прапанавана ўнесці змены ў Статут, якімі рэкамендуецца павялічыць колькасць парламентарыяў МПА да 12 ад кожнай краіны і таксама прыняць пастанову аб стварэнні дадатковага камітэта", - дадаў ён.
X сесія МПА ў суботу закончыла сваю працу ў Кіеве. Парубій паведаміў, што наступная сесія МПА адбудзецца ў 2020 годзе ў Польшчы.