У Маскве на акцыі пратэсту прайшлі масавыя затрыманні
- 14.07.2019, 20:19
(Абноўлена) Былі затрыманыя блізу 38 чалавек.
Расейская паліцыя ў Маскве затрымала Іллю Яшына каля будынка Масдзяржвыбаркама, дзе праходзіць акцыя за допуск незалежных кандыдатаў на выбары ў Масгардуму. Пра гэта паведамляе карэспандэнт «Дождя». Затрыманая таксама Любоў Собаль і журналіст Дождя, паведамляе «Радыё Свабода».
Паліцэйскія жорстка адціснулі пратэстоўцаў з двара, пасля чаго агароджу закрылі.
У аднаго з затрыманых страсенне мозгу, у аднаго - разбіты нос, яшчэ ў аднаго, магчыма, зламаны мезенец.
Падчас разгону акцыі ля будынка Масдзяржвыбракаму 38 чалавек, паведамляе «АУС-Інфа».
Раней паведамлялася, што сёння ў Маскве праходзіць акцыя з патрабаваннем дапусціць да выбараў незалежных кандыдатаў. Ініцыятарам выступіў апазіцыянер Аляксей Навальны.