У Курапатах затрымалі грамадскага актывіста Іларыёна Трусава
- 14.07.2019, 21:22
Актывіст браў удзел у акцыі ў абарону ўрочышча.
Увечары 14 ліпеня міліцыянты затрымалі грамадскага актывіста Іларыёна Трусава, які ўдзельнічаў у Курапацкай вахце. Відэа затрымання размясціў на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" грамадскі актывіст Яўген Батура.
Разам з ім затрымалі прадстаўніка ТБМ Рыгора Асавула. Са звестак актывістаў, затрыманых павезлі ў Бараўлянскі раённы аддзел міліцыі.