Прэс-сакратарку Мінсельгасхарча звольнілі пасля лаянкі на адрас журналіста
- 26.07.2019, 21:08
Зінаіда Бярэшчанка трапіла ў скандал 15 ліпеня.
Прэс-сакратар Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Зінаіда Бярэшчака больш не працуе ў міністэрстве.
Пра гэта яна заявіла карэспандэнту БелаПАН.
Бярэшчанка трапіла ў скандал 15 ліпеня, калі аблаяла карэспандэнта «НН», калі ён звяртаўся да яе па каментар.
На наступны дзень прэс-сакратарка выбачылася за сваю «эмацыйнасць».