BE RU EN

Нафта абрынулася на 6%

  • 1.08.2019, 21:22

На кошт нафты паўплывала пастанова прэзідэнта ЗША.

Ф'ючэрсы на паўночнаморскую нафту маркі Brent з тэрмінамі паставак у кастрычніку патаннелі падчас гандлёвай сесіі ў чацвер, 1 жніўня, амаль на 6%. Пра гэта сведчаць звесткі таргоў на Лонданскай біржы, паведамляе РБК.

На 20:39 паводле Менску, барэль нафты гэтага гатунку таргаваўся на ўзроўні $61,05. Пазней яна працягнула падаць, а 21:03 паводле Менску была на ўзроўні $60,49 (падзенне на 7%). Да 21.13 ён наблізіўся да кошту $60,95.

Адмоўную дынаміку паказвае на таргах і нафта паўночнаамерыканскай маркі WTI. А 21:05 мск яе вераснёўскія ф'ючэрсы гандляваліся па $53,77 за барэль, што больш чым на 8% ніжэй за ўзровень закрыцця таргоў днём раней.

Экспэрты тлумачаць такія паводзіны коштаў нафты пастановай прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўвесці дадатковыя мыты на гандаль з Кітаем і ў цэлым сітуацыяй з развязаннем гандлёвай вайны паміж дзвюма краінамі, што зайшла ў тупік. Акрамя гэтага ўплыў на нафту аказалі і дзеянні Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША, якая днём упершыню з часоў глабальнага фінансавага крызісу 2008 года прыняла пастанову знізіць базавую працэнтную стаўку.

«Відавочна, рынку не спадабалася ўчарашняя пастанова ФРС. Трэйдары ссоўваюць сваю ўвагу і трохі нервуюцца з прычыны нявызначанасці, звязанай з попытам, асабліва пасля таго, як гандлёвыя перамовы паміж Кітаем і ЗША зноў зайшлі ў тупік», - мяркуе дырэктарка даследавання IAF Advisors Кайл Купер (цытата паводле Bloomberg).

Апошнія навіны