BE RU EN

У верасні паміж Берасцем і Тэрэспалем пачнуць хадзіць тры цягнікі

  • 26.08.2019, 21:40

БЧ апублікавала графік.

У наступным месяцы змяняецца расклад руху цягнікоў паміж гарадамі Берасце і Тэрэспаль. Як паведамілі ў «Беларускай чыгунцы», 2 верасня пачне ездзіць штодзённы цягнік міжнародных ліній №121/122 Берасце - Тэрэспаль - Берасце, раней скасаваны праз рамонт у Польшчы.

Цягнік будзе адпраўляцца са станцыі Берасце-Цэнтральны а 13.00 і прыбываць у Тэрэспаль а 12.20 паводле мясцовага часу. У адваротным кірунку цягнік адправіцца з Тэрэспаля а 13:51 і прыбудзе ў Берасце а 15.12.

Разам з тым 1 верасня скасаваны цягнікі №121/122, №123/124 Берасце-Тэрэспаль-Берасце, а таксама 2 верасня не будзе хадзіць цягнік №119/120 Берасце-Тэрэспаль-Берасце.

З 3 верасня паміж Берасцем і Тэрэспалем адновіцца рух усіх трох пар міжнародных цягнікоў: №119/120, №121/122 і №123/124.

Апошнія навіны