Пасля сустрэчы з Болтанам Лукашэнка пайшоў збіраць кавуны
- 29.08.2019, 22:10
Дыктатар адправіўся на прысядзібны надзел.
Пасля заканчэння сустрэчы з дарадцам прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Джонам Болтанам у Палацы Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка адправіўся на прысядзібны надзел.
Пра гэта паведамляе БелТА.
Лукашэнка збіраў на прысядзібным пляцы кавуны. Як можна меркаваць з відэа і фота, дапамагалі дыктатару выключна дзяўчаты.