BE RU EN

Зяленскі распавёў пра дзве размовы з Пуціным

  • 31.08.2019, 21:11

Прэзідэнт Украіны раскрыў дэталі размовы з расейскім калегам.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі распавёў пра дзве размовы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «1 + 1».

Зяленскі гаварыў з Пуціным пра ваеннапалонных маракоў.

«Я вырашыў яму патэлефанаваць, мы пазнаёміліся, у нас была размова 30 хвілін. У нас была прадметная размова. Мы вырашылі як і ў які тэрмін мы павінны вярнуць нашых хлопцаў», - заявіў ён.

Таксама ўкраінскі прэзідэнт распавёў пра другую размову з Пуціным.

«Другая размова - абмен інфармацыяй, пра якую я не магу гаварыць, не маю права. І пра крокі для вяртання хлопцаў і не толькі маракоў», - адзначыў ён.

Нагадаем, учора з'явілася інфармацыя аб завяршэнні абмену палонных паміж Украінай і РФ. Аднак на Офісе прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага гэтую інфармацыю зняпраўдзілі, а ў прэс-службе Службы бяспекі Украіны паведамілі, што перамовы ў абмене палонных працягваюцца.

Апошнія навіны