BE RU EN

Жыхары рэгіёнаў найбольш актыўна падпісваюцца за Святлану Ціханоўскую

  • 12.06.2020, 19:56

Як прайшоў легальны пікет у Лунінцы.

У чацвер, 11 чэрвеня, каля «Еўраопта» ў Лунінцы працягвала працу ініцыятыўная група, якая збірала подпісы за прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую, піша сайт media-polesye.by.

Як распавялі сябры ініцыятыўнай групы, толькі на пачатак дня 11 чэрвеня было сабрана за Ціханоўскую блізу 1300 подпісаў.

Па колькасці сабраных подпісаў у падпісных лістах відаць, што Святлана Ціханоўская выклікае найбольшую сімпатыю ў жыхароў раёна. Святлана нарадзілася і вырасла ў Мікашэвічах. Тут скончыла СШ №1. Прычым, з залатым медалём. Затым паступіла ў Мазырскі педуніверсітэт на факультэт замежных моў. Па спецыяльнасці - перакладчык. З мужам Сяргеем выхоўвае дваіх дзяцей.

ФОТА З ПІКЕТА ПА ЗБОРЫ ПОДПІСАЎ ЗА СВЯТЛАНУ ЦІХАНОЎСКУЮ Ў ЛУНІНЦЫ 6 ЧЭРВЕНЯ

Апошнія навіны