BE RU EN

Вуліцы ў Слуцку абяцаюць пачысціць ад снегу...да 2 лютага

  • 13.01.2021, 16:16

Са слоў мясцовых жыхароў, хадзіць гэтымі вуліцамі стала небяспечна.

Як піша kurjer.info, 11 студзеня жыхарка Слуцка патэлефанавала на нумар 115 і папрасіла пачысціць снег, а таксама пасыпаць дарогі пяском на вуліцы 1 жніўня і 11 ліпеня. Са слоў жанчыны, хадзіць гэтымі вуліцамі стала небяспечна.

12 студзеня а 16:00 яна зноў патэлефанавала ў ЖКГ і спытала, чаму за дзень вуліцы так і не пачысцілі. Там ёй адказалі, што за гэта адказвае Камітэт добраўпарадкавання Слуцкага ЖКГ і што вуліцы прыбяруць да 2 лютага - гэта значыць, амаль праз тры тыдні.

На заўвагу жанчыны, што да 2 лютага снег ужо можа сам растаць, прагучаў такі адказ: «Зразумейце, гэта не ад нас залежыць. Але мы паведамім пра тое, каб вашу заяўку разгледзелі хутчэй».

Апошнія навіны