Па ўсёй Беларусі працягваюцца пратэсты
- 13.01.2021, 21:12
Беларусы выйшлі на вуліцы з бел-чырвона-белымі сцягамі.
Па ўсёй Беларусі працягваюцца пратэсты.
Бярозаўчане (Лідскі раён) сёння прагуляліся па вуліцах горада.
Бабруйскія партызаны сёння шпацыравалі на цэнтральнай плошчы.
Шпацыры на «Дзевятоўцы» (Горадня) працягваюцца.
Менчукі выйшлі з акцыяй у падтрымку Ігара Лосіка, які галадае ўжо 30 дзён.
Партызаны Кастрычніцкага раёна Віцебска выйшлі ў падтрымку затрыманых сёння пенсіянераў, і нагадваюць - усё вяртаецца бумерангам.
Менчукі з мікрараёна «Шарыкі» праганяюць год пацука.
Паўднёвы захад (Маскоўскі раён сталіцы) з народам.