У РФ манастыр апальнага схіманаха Сергія штурмавалі байцы «Альфы»
- 13.01.2021, 21:56
Таксама ў аперацыі ўдзельнічалі супрацоўнікі ОМОНа і СОБРа.
Байцы спецпадраздзялення ФСБ «Альфа» ўдзельнічалі ў штурме Сярэднеуральскага жаночага манастыра былога схіігумена Сергія (Раманава) у ноч на 29 снежня. Пра гэта паведамляе URA.RU са спасылкай на крыніцу ў сілавых структурах.
Таксама, паводле звестак агенцтва, у аперацыі ўдзельнічалі супрацоўнікі ОМОНа і СОБРа Свярдлоўскай вобласці і следчыя з розных гарадоў. Кіраваў следчай групай следчы ў асабліва важных справах ГСУ СК Расеі Аляксандр Стальмаховіч.
Сцвярджаецца, што пасля аперацыі і допыту апальнага схіманаха вывезлі ў Маскву спецбортам. «Допыт ішоў усю ноч, але айцец Сергій не даў ніякіх паказанняў», - дадаў суразмоўца URA.RU.
29 снежня Сяргія арыштавалі на два месяцы. Яму выстаўленае абвінавачванне ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 110 («Схіленне да самагубства»), 148 («Парушэнне права на свабоду сумлення і веравызнанняў») і 330 («самаўпраўства») КК РФ. У Следчым камітэце паведамілі, што Раманаў быў адлучаны ад царквы, але, не пагадзіўшыся з рашэннем аб забароне яго ў служэнні, ён не пакінуў манастыр і перашкаджаў доступу на тэрыторыю ўсіх асоб на сваё меркаванне, у тым ліку прадстаўнікоў Екацярынбургскай епархіі Расейскай праваслаўнай царквы, чым перашкодзіў правядзенню рэлігійных абрадаў.