У Ізраілі раскапалі 1500-гадовую вінакурню
- 11.10.2021, 21:33
Яна была найбуйнейшай у свеце.
У Ізраілі знойдзены вінаробны комплекс узростам 1500 год, які ў той час лічыўся найбуйнейшым у свеце, паведамляе BBC (пераклад - liga.net).
Комплекс візантыйскай эпохі размешчаны ў Яўне, на поўдзень ад Тэль-Авіва. Паводле ацэнак археолагаў, вінакурня вырабляла два мільёны літраў напою ў год.
Пасля складанага вытворчага працэсу віно пастаўлялася па Міжземным моры ў Еўропу, Паўночную Афрыку і Малую Азію. Яно было вядома як віно з Газы і Ашкелона, па назвах партоў, праз якія яно экспартавалася.
Археолагі сказалі, што былі здзіўлены памерамі вінакурні. На ўчастку памерам у квадратны кіламетр размешчаны пяць вінных прэсаў, склады для вытрымкі і разліву віна, а таксама печы для абпалу збаноў, якія выкарыстоўваюцца для яго захоўвання.
Плануецца, што пасля завяршэння кансервацыйных работ комплекс стане славутасцю.
Навукоўцы кажуць, што ў той час віно было для многіх асноўным прадуктам харчавання.
«Гэта быў асноўны прадукт харчавання, і гэта быў бяспечны напой, таму што вада часта была забруджаная», - сказаў Джон Селігман, адзін з кіраўнікоў раскопак.