Букінгемскі палац абвясціў дату каранацыі Чарльза III
- 11.10.2022, 21:34
Цырымонія каранацыі пройдзе ў Вэстмінстэрскім абацтве ў Лондане.
Каранацыя караля Вялікабрытаніі Чарльза III адбудзецца 6 траўня 2023 гады. Пра гэта паведамляецца 11 кастрычніка на афіцыйнай старонцы Букінгемскага палаца ў Facebook.
«Букінгемскі палац рады паведаміць, што каранацыя Ягамосць караля адбудзецца 6 траўня 2023 года. Цырымонія каранацыі пройдзе ў Вестмінстэрскім абацтве ў Лондане. Яе правядзе арцыбіскуп Кентэрберыйскі», - гаворыцца ў публікацыі.
Адзначаецца, што Чарльз III, будзе каранаваны разам з жонкай, каралевай-кансортам Камілай.
Іншыя падрабязнасці каранацыі будуць абвешчаныя з часам.