Сярод вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў звароце Пуціна, заўважылі масоўку
- 31.12.2022, 19:57
Побач з кіраўніком Крамля стаяла супрацоўніца ФСА.
Пуцін звярнуўся да расейцаў у атачэнні расейскіх вайскоўцаў. Аднак у Сеціве пазналі сярод некаторых «байцоў СВА» масоўку.
Сярод іх - супрацоўніца Федэральнай службы аховы РФ, якая рэгулярна з'яўляецца ў сюжэтах з Пуціным у розных вобразах.
У верасні 2016 года Пуціна сфатаграфавалі на возеры ў Наўгародскай вобласці разам з рыбакамі - яна была сярод іх. А ў студзені 2017-га гэтых жа людзей заўважылі на калядным набажэнстве ў наўгародскім манастыры, звяртае ўвагу "Сібір.Рэаліі". «Сибирь.Реалии».