Расейскі гелікаптэр абстраляў Сумскую вобласць некіравальнымі ракетамі
- 29.04.2022, 17:28
Пра гэта паведаміла Дзяржаўная памежная служба Украіны.
У Сумскай вобласці ўдзень 29 красавіка расейскі верталёт абстраляў украінскую тэрыторыю некіравальнымі ракетамі. Пра гэта паведаміла Дзяржаўная памежная служба Украіны.
«Сёння пасля паўдня на адрэзку аддзела памежнай службы «Юнакоўка» Сумскай вобласці вайсковы верталёт рашыстаў абстраляў украінскую тэрыторыю. Абаронцы Украіны пры абстрэле не пацярпелі», - гаворыцца ў паведамленні.