BE RU EN

Большасць фігурантаў нашумелай «справы траўматолагаў» ужо на волі

  • 18.07.2022, 21:17

За кратамі застаюцца некалькі чалавек, якія не могуць выплаціць "шкоду".

Большасць фігурантаў нашумелай “справы траўматолагаў” ужо на волі. За кратамі працягваюць знаходзіцца некалькі чалавек, якіх катуюць у карцэры і "прэс-хатах", змушаючы прызнаць віну.

Як стала вядома «Нашай Ніве», за кратамі па-ранейшаму некалькі чалавек, якія адмаўляюцца прызнаваць віну. Збольшага гэта тлумачыцца тым, што прызнанне “віны” цягне за сабой абавязак выплачаць прычыненую шкоду паводле дзесяціразовага мультыплікатара.

Сярод некалькіх фігурантаў, якія застаюцца ў СІЗА, ёсць загадчыкі аддзяленняў.

Тым, хто ўжо выйшаў, у чаканні суда забаранілі выезд з краіны.

Як стала вядома “Нашай Ніве”, абвінавачаным у справе выстаўлены дзесяціразовы мультыплікатар ад “прычыненай шкоды”: у кагосьці сума выкупу перавышае сотню тысяч даляраў.

“Нехта, каб разлічыцца, вымушаны быў прадаць кватэру, нехта — недабудаваны дом. Тыя, хто не прызнаў віну і не аплаціў шкоду, - па-ранейшаму сядзяць. Адказ на пытанні родных кожны дзень ад следчых адзін: “Збірайце грошы”, — казалі раней “Нашай Ніве” дасведчаныя суразмоўцы.

Тыя, хто змог кампенсаваць "шкоду", з паніжэннем адпушчаныя на працоўныя месцы.

Раней мы ўжо ў дэталях паведамлялі сэнс крымінальнай справы.

Беларус устанавіў падроблены нумар на аўто, каб не скралі сапраўдны

І патрапіў пад «крыміналку».

Беларус паставіў на машыну падроблены нумар - баяўся, што за мяжой яго выкрадуць. Калі ён вяртаўся дадому, мытнікі заўважылі падробку, зараз яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі, паведамляе камітэт судмедэкспэртыз.

Беларус, вяртаючыся дадому на асабістым аўтамабілі, пры перасячэнні мяжы з боку адной з суседніх дзяржаў быў спынены супрацоўнікамі мытні, у якіх узніклі сумненні ў сапраўднасці дзяржаўных рэгістрацыйных знакаў аўтамабіля. У сувязі з гэтым была прынятая пастанова забраць нумарныя знакі і накіраваць іх на экспэртызу.

Судовым экспэртам было ўстаноўлена, што рэгістрацыйныя знакі вырабленыя не на спецыялізаваным прадпрыемстве: на нумарах адсутнічалі таварныя знакі прадпрыемства-вытворцы пласцін, а таксама ахоўныя элементы, якія наносяцца на сапраўдных знаках.

Як патлумачыў уладальнік аўтамабіля, рэгістрацыйныя знакі ён купіў у інтэрнэт-краме, бо баяўся, што за мяжой нумары скрадуць - таму і надумаў часова паставіць падробку.

У ведамстве нагадалі, што за падробку рэгістрацыйнага (нумарнага) знака транспартнага сродку ў адпаведнасці з ч.1 артыкула 381 Крымінальнага кодэкса Беларусі можа пагражаць да двух гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны