Над Адэсай збілі расейскі беспілотнік
- 22.07.2022, 20:52
Дрон вёў паветраную выведку.
Сродкі супрацьпаветранай абароны збілі расейскі беспілотнік над Адэсай.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram мескай рады Адэсы.
Паведамляецца, што ў Адэскай вобласці вораг працягвае паветраную выведку, выпускаючы беспілотныя лятальныя апараты.
"Пры спробе асвятлення ўзбярэжжа і партовай інфраструктуры варожы БЛА быў збіты сіламі супрацьпаветранай абароны", – гаворыцца ў паведамленні.