BE RU EN

Пэнтагон: ЗША вывучаюць магчымасць даць Украіне знішчальнікі

  • 22.07.2022, 21:56

У Белым доме не ўдакладнілі, пра якія менавіта знішчальнікі ідзе гаворка.

У ЗША працуюць над тым, каб даць Украіне знішчальнікі.

Аб гэтым заявіў каардынатар Рады нацыянальнай бяспекі ЗША і стратэгічных камунікацый Джон Кірбі, паведамляе карэспандэнтка аддзела замежнай палітыкі Пэнтагона Лара Сэлігман.

«Міністэрства абароны праводзіць „пэўныя папярэднія даследаванні“ ў дачыненні да патэнцыйнай пастаўкі знішчальнікаў Украіне, кажа Кірбі. Але гэта адбудзецца не хутка дзеля складанасці іх эксплуатацыі ды абслугоўвання», - заявіла яна.

У Белым доме не ўдакладнілі, пра якія менавіта знішчальнікі для Украіны ідзе цяпер гаворка.

Апошнія навіны