BE RU EN

Генштаб УСУ: Пагроза ракетных абстрэлаў з тэрыторыі Беларусі захаваецца яшчэ тры месяцы

  • 28.07.2022, 21:20

Магчымыя таксама правакацыі ў памежных з Украінай раёнах.

Пагроза ракетных абстрэлаў Украіны з тэрыторыі Беларусі захаваецца яшчэ на тры месяцы, пра гэта заявіў намеснік кіраўніка галоўнага аператыўнага Генштаба УСУ Аляксей Громаў, ягоныя словы прыводзіць УНІАН.

Пры гэтым, як зазначае Громаў, ва Украіне асцерагаюцца правакацый з боку Беларусі.

"Аднак не выключаецца магчымасць ажыццяўлення сіламі падраздзяленняў спецыяльных аперацый Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь супольна з падраздзяленнямі спецыяльнага прызначэння і баевікамі прыватных ваенных кампаній РФ узброеных правакацый", – заявіў ён.

Паводле словаў Аляксея Громава, правакацыі магчымыя ў памежных з Украінай раёнах Гомельскай і Берасцейскай абласцей. Ва Украіне мяркуюць, што яны могуць быць накіраваныя на тое, каб распаўсюдзіць антыўкраінскія настроі ў Беларусі.

Апошнія навіны