BE RU EN

Прэм'ерка Эстоніі ідзе ў адстаўку праз новую кааліцыю

  • 8.07.2022, 20:48

Кая Калас адзначыла, што перамовы закончыліся амбіцыйным кааліцыйным пагадненнем.

Прэм'ер-міністарка Эстоніі Кая Калас ідзе ў адстаўку ў сувязі з фармаваннем новай кіроўнай кааліцыі.

Пра гэта паведамляе Delfi.

Паведамляецца, што ейная адстаўка была ўмовай уваходжання партыі Isamaa ў кааліцыю. Хаця сама Калас, якая ўзначальвае Партыю рэформаў, адмаўляе гэта.

"Я сама ўнесла гэту прапанову, бо калі б я проста прызначала новых міністраў, было б шмат тлуму і незадаволенасці", - адзначыла яна.

Паводле ейных слоў, трэба як мага хутчэй сфармаваць новы ўрад, але скліканне парламента можа стаць цяжкім, бо пачаліся летнія вакацыі.

Таксама яна адзначыла, што перамовы закончыліся амбіцыйным кааліцыйным пагадненнем. Яно ўключае павышэнне дзіцячай дапамогі і неабкладанага падаткам мінімальнага заробку да 654 еўраў.

Акрамя таго, у 2024 годзе пачнецца пераход на эстонскамоўную адукацыю ў дзіцячых садках, а таксама ў першым і чацвёртым класах.

Апошнія навіны