Затрыманы яшчэ адзін супрацоўнік НПЦ дзіцячай анкалогіі
- 8.07.2022, 21:31
Ён мае 20-гадовы стаж працы лекарам.
У Менску затрыманы лекар Аляксандр Мялешка - загадчык лабараторыі генетычных біятэхналогій НПЦ ДАГІ. Аб гэтым піша "Свабодны прафзвяз". Ён мае 20-гадовы стаж працы лекарам, раней ён уваходзіў у кіроўны орган першаснай арганізацыі "Свабоднага Прафзвязу Беларускага" лякарні.
Раней стала вядома пра затрыманне кіраўніка прафзвязу, дзіцячай лекаркі Юліі Жаранковай. Па яе прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Пра Юлію Жаранкову не раз пісалі дзяржаўныя мэдыі. А ў красавіку 2022 года яна выступала з відэалекцыяй на нацыянальнай канферэнцыі пацыентаў з першасным імунадэфіцытам. Газэта "Медицинский Вестник" сцвярджае, што выступ Жаранковай выклікаў у прысутных асаблівую цікавасць.
У 2020 годзе беларускія медыкі масава выступалі супраць гвалту ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў.