BE RU EN

Вайсковы эксперт: Расейцы безабаронныя супраць HIMARS

  • 8.07.2022, 21:33

Процідзеяння гэтаму ўзбраенню не існуе.

Расейскія акупанты безабаронныя супраць рэактыўных сістэм залпавага агню HIMARS, супрацьдзеяння гэтаму ўзбраенню не існуе.

Пра гэта заявіў у эфіры Радыё НВ вайсковы эксперт Алег Жданаў.

"Гэтую ракету нельга перахапіць. Калі мы яе навялі ды выпусцілі, то яна трапляе ў цэль з найбольшым адхіленнем тры мэтры на далёкасці 70 км. Абароны ад гэтай ракеты не існуе. Можна толькі ўцячы, калі паспееш, або ведаеш, што яна ляціць", - адзначыў эксперт.

Паводле ягоных слоў, Расея з гэтай прычыне спрабуе ўсяляк перашкодзіць пастаўкам ва Украіне высокадакладнага заходняга ўзбраення вялікай далёкасці.

"Ціснуць на ўсякія краіны: "Перастаньце шпігаваць Украіну зброяй, гэта прычыняецца да канфрантацыі". Тое, што яны масаваныя ракетныя абстрэлы нашай тэрыторыі [ажыццяўляюць], гэта не канфрантацыя, з іхняга пункту гледжання. А тое, што мы атрымалі зброю, супраць якой яны не маюць абароны, гэта канфрантацыя, з пункту гледжання Расеі", - дадаў Жданаў.

Апошнія навіны