У Менску прарвала трубаправод
- 13.12.2023, 20:58
Цячэ бурая рака.
На вуліцы Слабадской у Менску вечарам у сераду прарвала трубаправод. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі Маскоўскага раёна, запэўніўшы, што сітуацыя пад кантролем.
«Блізу 19.00 на вул. Слабадская, 95 адбылося пашкоджанне трубаправода. Сітуацыя знаходзіцца пад кантролем. На месца выехалі супрацоўнікі УП "Менскводаканал"», – гаворыцца ў паведамленні.
Мяркуючы з відэа відавочцаў, якое выклалі «Менск-Навіны», вада цячэ даволі моцным струменем.