Ва УСУ паказалі маштабную ліквідацыю акупантаў пад Аўдзееўкай
- 13.12.2023, 21:06
Відэа.
Украінскія вайскоўцы прадаўжаюць ліквідаваць расейскіх жаўнераў пад Аўдзееўкай. Адна з пасадак ужо засеяная целамі ворага.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на 47 асобную механізаваную брыгаду УСУ ў Telegram.
Вайскоўцы нагадваюць, што вораг накіраваў больш за 40 тысячаў салдатаў на Аўдзееўскі кірунак. Яны ідуць наперад, нягледзячы на недахоп ежы, вады і халоднае надвор'е, а свайго кіраўніцтва баяцца больш за смерць.
Пры гэтым страты папаўняюць неэкіпаваным асабовым складам – частка салдатаў здымае бронекамізэлькі і шаломы з трупаў іншых вайскоўцаў РФ на полі бою.
«Ваяры 47 асобнай механізаванай брыгады прадаўжаюць ліквідаваць у каласальных маштабах варожую пяхоту і іх тэхніку», – адзначаюць у брыгадзе.
На відэа, якое абнародавалі абаронцы, можна заўважыць адну з пасадак на Аўдзееўскім кірунку.
«Відэа свежае, але калі цяпер здзейсніць яшчэ адзін аблёт, трупаў акупантаў будзе ўжо ў разы больш», – удакладняюць яны.