BE RU EN

Праз Беларусь у Расею нелегальна ішла рыба невядомага паходжання

  • 13.02.2023, 21:29

Рыба была ўвезеная пад выглядам прадукцыі Фарэрскіх астравоў.

Рассельгаснагляд выявіў нелегальную схему паставак замарожанай рыбнай прадукцыі ласосевых пародаў невядомага паходжання. Рыба была ўвезеная ў Расею ў студзені 2023 года пад выглядам прадукцыі Фарэрскіх астравоў праз тэрыторыю Беларусі, паведамляе прэс-служба ўстановы.

Як адзначылі ў Рассельгаснаглядзе, дзяржаўная служба харчавання і ветэрынарыі Фарэрскіх астравоў не пацвердзіла факты афармлення дакументаў, якія суправаджаюць гэтую партыю рыбнай прадукцыі.

«Служба адрасавала беларускім калегам просьбу спыніць афармленне на адрасы расейскіх атрымальнікаў ветэрынарных сертыфікатаў на рыбапрадукцыю, якая паступае на тэрыторыю краіны з прадпрыемстваў трэціх краінаў, якія ўдзельнічаюць у нелегальных схемах паставак рыбнай прадукцыі», – дадалі ў расейскай установе.

Рассельгаснагляд праінфармаваў беларускі бок і міністра тэхнічнага рэгулявання Еўразійскай эканамічнай камісіі пра факт такіх паставак.

Апошнія навіны